Пуціну паведамілі рэальныя страты ва Украіне: 12949 загінулых

Пуціну паведамілі рэальныя страты ва Украіне: 12949 загінулых

Блізкі да ФСБ тэлеграм-канал “Генерал СВР” паведаміў, што ў суботу, 19.03.2022, у ранішняй справаздачы прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну паведамілі беззваротныя ваенна-аператыўныя страты жывой сілы асабовага складу ўзброеных сіл РФ. Яны склалі 12 949 чалавек.

Лічба прыводзіцца без уліку дадзеных аб стратах расійскіх прыватных ваенных кампаній (ПВК), якія бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на пятніцу 18 сакавіка, а гэта 4451 загінулы. Чарговыя выніковыя звесткі пра страты байцоў ПВК павінны паступіць у пятніцу 25 сакавіка і далей будуць абнаўляцца раз на тыдзень. Сумарныя страты жывой сілы асабовага складу УС РФ і расійскіх ПВК на сёння перавышаюць сямнаццаць тысяч чалавек.

Корреспондент

Leave a Reply