Правілы вядзення вайны ў ісламе

Правілы вядзення вайны ў ісламе

Не забіваць тых, хто ратуецца ўцёкамі, не разбураць храмаў, не здзекавацца з мёртвых, не звяртаць сілай у іслам – якія яшчэ правілы вядзення вайны ў ісламе парушаюць цяперашнія быццам бы мусульмане ў шэрагах УС РФ?

Нагадаем, перад боем прарок Мухамад загадаў сваім салдатам:

1) Не забіваць грамадзянскіх. «Не забівайце ніводнага дзіцяці, ніводнай жанчыны, ніводнага старога ці хворага чалавека». (Сунан Абу Дауда)

2) Гуманна абходзіцца з палоннымі. «Не апранайце кайданы, не рабіце вераломстваў, не наносьце калецтвы». (Аль-Мувата)

3) Не знішчаць дрэвы. «Не выкарчоўвайце і не спальвайце пальмы, не сячыце дрэвы пладаносныя». (Аль-Мувата)

4) Не забіваць жывёл, акрамя як для ежы. «Не забівайце авечак, кароў або вярблюдаў, інакш як для харчавання». (Аль-Мувата)

5) Не біць у твар. «Калі хтосьці змагаецца са сваім братам, [ён павінен] пазбягаць удараў у твар, бо Алах стварыў яго па выяве Адама». (Сахіх Бухары, Сахіх Мусліма)

6) Не забіваць манахаў і святароў. «Вам сустрэнуцца людзі, якія адасобіліся для пакланення ў манастырах, не турбуйце іх і не парушайце таго, чаму яны сябе прысвяцілі». (Муснат Імама Ахмада)

7) Не знішчаць грамадзянскую інфраструктуру і запасы харчавання. «Не руйнуйце вёскі і гарады, не псуйце апрацаваныя палі і сады, не рэжце жывёлу». (Сахіх Бухары, Сунан Абу Дауда)

8) Не праяўляць злосці. «Не шукайце сустрэчы з ворагам. Маліцеся Алаху каб збярог ён вас. Але калі [вымушаныя] змагацца з ім, праяўляйце стойкасць». (Сахіх Мусліма)

9) Не паліць ворагаў. «Ніхто не можа караць агнём, акрамя Госпада агню». (Сунан Абу Дауда)

10) Абыходзіцца па справядлівасці. «Прывыкайце рабіць дабро, калі людзі робяць дабро. Не паступайце несправядліва, нават калі яны зробяць зло». (Аль-Цірмізі)

Корреспондент

Leave a Reply