«Парцянкі ўмееце намотваць?» Асаблівасці «нацыянальнай» мабілізацыі

«Парцянкі ўмееце намотваць?» Асаблівасці «нацыянальнай» мабілізацыі

Усе ўжо чулі жарт Галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага — «Мы скончылі з расейскім прафесійным войскам, пара скончыць з аматарскім»? Гледзячы на ​​кадры з расейскімі «мабізякамі», украінцы мяркуюць, што расейскае камандаванне зрабіла разлік на тое, што УСУ памруць ад смеху.

Але тое, што смешна па ўкраінскі бок фронту, па гэты хутчэй выклікае жах. Вось што, напрыклад, спрабуе данесці аб мабілізацыі вядомы блогер Дзмітрый Чэрнышаў.

Людзі, якія не служылі ў савецкім і расейскім войску думаюць, што мабілізацыя — гэта сабраць навабранцаў і даставіць іх на фронт. Але кожнага салдата трэба паставіць на грашова-рэчавое забеспячэнне. На яго павінны быць закупленыя прадукты, бо людзі прывыклі есці, а некаторыя нават па некалькі разоў у дзень. Людзям патрэбны ложкі і матрацы. Апрануць усіх у форму са складоў — гэта толькі палова справы. На складах ёсць супрацьгазы, мяшкі тыпу сідар і пратухлыя сухія пайкі. Берцы, дарэчы, хутка скончацца і з засекаў Радзімы дастануць кірзачы. Парцянкі ўмееце намотваць?

Але на расейскіх складах няма нармальных аптэчак, няма турнікетаў, няма бронекамізэлек, няма разгрузных камізэлек, няма сродкаў сувязі на поле бою, няма прыцэлаў, няма цеплавізараў, няма ахоўных акуляраў, няма добрых касак (расейская змінаецца ўдарам кулака), няма навушнікаў, няма акумулятараў, няма тактычных заплечнікаў, няма спальнікаў, няма тэрмасаў, няма накаленнікаў, няма пальчатак. А бліжэй да лініі фронта не будзе гарачай ежы і цёплага месца, дзе можна выспацца. Салдат будуць размяшчаць у спартзалах і інтэрнатах, якія па начах украінцы будуць накрываць артылерыяй.

Але страшна нават не гэта. З расейскага боку амаль не засталося прафесійных вайскоўцаў — няма нармальных сяржантаў і баявых камандзіраў. І натоўп навабранцаў, узброеных іржавай зброяй, узначаліць спалоханы лейтэнант, які атрымаў пагоны пасля ваеннай кафедры. Які не ведае аб вайне нічога. І навабранцы, якія абяцалі затаптаць украінцаў нагамі, імкліва пачнуць ператварацца ў гарматнае мяса. Калі ўкраінская армія нават без падтрымкі Захаду (якая пачалася значна пазней) змагла перамалоць расейскую прафесійную армію, уявіце, што яна зробіць з мабілізаванымі.

Корреспондент

Leave a Reply