Падайце на вайну, мусульмане: ДУМ Татарстана сабраў 1,8 млн рублёў у падтрымку ўдзельнікаў вайны з Украінай

Падайце на вайну, мусульмане: ДУМ Татарстана сабраў 1,8 млн рублёў у падтрымку ўдзельнікаў вайны з Украінай

Дабрачынны фонд ДУМ Татарстана «Закят» сабраў 1,8 млн рублёў у ходзе акцыі па падтрымцы мабілізаваных татарстанцаў. У першую чаргу на сабраныя грошы плануюць купіць цёплае адзенне, аптэчкі, халяльныя прадукты. Збор сродкаў працягваецца. У сельскіх крамах усталёўваюць боксы для ахвяраванняў і тлумачаць аднавяскоўцам важнасць падтрымкі салдат-аднаверцаў, якіх Пуцін паслаў на забой у чужую краіну. Зрэшты, раней ДУМ Татарстана заяўляў, што Украіна ў руках «неанацыстаў», таму дзівіцца тут не даводзіцца. Як і таму, наколькі вольна пракрамлёўскія муфтыі тлумачаць іслам.

«На думку мусульманскіх багасловаў, закят – ускладзеная толькі на заможных вернікаў міласціна, якая павінна траціцца на бедных, жабракоў, падарожнікаў, якія страцілі сваю маёмасць, а таксама на іншыя прадпісаныя Свяшчэнным Каранам кірункі. Міласціну-закят забаронена марнаваць на іншыя патрэбы, а ўжо тым больш грахоўным з’яўляецца марнаванне яго на злачынныя мэты, якім з’яўляецца саўдзел у чужой для татараў вайне расейскага акупанта, пад ботам якога самі татары знаходзяцца ўжо 470 гадоў, з моманту захопу Казані Іванам Грозным.

Прадстаўнікі ДУМ РТ, у тым ліку і муфтый Каміль Самігулін выдатна ведаюць пра гэта. Але яны з’яўляюцца дзяржчыноўнікамі, прызначанымі Масквой для легітымізацыі яе імперскай улады і панавання над мусульманскімі народамі і яе злачынстваў супраць іх і іх рэлігіі, а таксама яе акупацыйнай замежнай палітыкі. Задача, ускладзеная цэнтрам на афіцыйнае духавенства рэгіёнаў на сённяшні дзень – гэта каб апраўдаць ўварванне Расеі ва Украіну, узаконіць з пункту гледжання Ісламу і дабраславіць вернікаў на ўдзел у гэтай чужой імперскай вайне», – тлумачаць у супольнасці «Кол Шәріф».

Корреспондент

Leave a Reply