Пад заходнія санкцыі патрапілі гендырэктар «Башнафты» і ўвесь «Газпрам Нафтахім Салават»

Пад заходнія санкцыі патрапілі гендырэктар «Башнафты» і ўвесь «Газпрам Нафтахім Салават»

У той час, як башкірская марыянетка Масквы Радый Хабіраў заключала «стратэгічныя дамовы аб партнёрстве з ДНР», – Лондан адным ударам адправіў у накдаўн «Башнафта» і «Газпрам Нафтахім Салават».

Вялікабрытанія пашырыла санкцыйны спіс супраць Расеі. У спіс патрапілі ня толькі асобныя асобы, але і арганізацыі. У іх ліку Альфа-банк, Газпрамбанк, Рассельгасбанк, кампанія “Алроса”, “Саўкамфлот”, “Русгідра”, РЧ, “Абаронныя ініцыятывы”, ПМШ Банк, а таксама ЧВК Вагнера. Усяго ў спіс унесены 59 новых асоб і арганізацый РФ.

У ліку іншых у ім апынуліся гендырэктар “Башнафты” Хасан Татрыеў (на здымку злева) і член праўлення “Раснафты” Валянцін Мамаеў, якога ў СМІ называлі пераемнікам Татрыева. Таксама ў санкцыйны спіс дадалі цэлае прадпрыемства – “Газпрам Нафтахім Салават”.

Корреспондент

Leave a Reply