«Настаў час разарваць сувязь з вар’яцкай Масквою»: Татарстан заклікае да незалежнасці

«Настаў час разарваць сувязь з вар’яцкай Масквою»: Татарстан заклікае да незалежнасці

Палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Расійскай Федэрацыі імкліва пагаршаецца. Беспрэцэдэнтныя санкцыі, якія закранулі не толькі расійскае кіраўніцтва, але і бізнес, нанеслі істотную шкоду расійскай эканоміцы. Расце незадаволенасць і ў самых багатых суб’ектах федэрацыі, у прыватнасці, у Татарстане, які вядомы на ўсю Расію сваім імкненнем зберагчы суверэнітэт і татарскую ідэнтычнасць.

Грамадскі рух «Вольны Ідэль-Урал», які ўзначальваюць татарын Рафаіс Кашаповіч і эрзянін Сырэс Баляен, публічна заклікаў татарстанцаў «разарваць сувязь з вар’яцкай Масквою».

Тэкст звароту на татарскай мове быў апублікаваны 3 сакавіка і разасланы ўсім органам улады ў рэспубліцы:

Грамадзяне Татарстана!

Набліжаецца час, калі наша Радзіма стане вольнай і незалежнай.

Вар’яцкае расійскае кіраўніцтва прывяло краіну да бясконцага хаосу. Нападам на Украіну Пуцін аб’яднаў супраць сябе ўвесь свет! Расія не вытрымае такога ціску. Расія асуджаная.

Рэспубліка Татарстан не мае дачынення да развязанай агрэсіўнай бойні. Гэта не наша вайна! Настаў час разарваць сувязь з вар’яцкай Масквой, трэба ўзяць адказнасць за свой лёс у свае рукі. Мы маем для гэтага дастаткова рэсурсаў, і нам будзе прасцей дамовіцца пра адмену санкцый.

Гэты шлях татары ўжо праходзілі. Бог дае нам новы шанец.

Мы мусім нагадаць: .

  • 30 жніўня 1990 Татарстан абвяціў дзяржаўны суверэнітэт без указання таго, што застаецца ў складзе РСФСР ці СССР.
  • 24 кастрычніка 1991 года прынята Пастанова “Пра Акт аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Татарстан”. 
  • 21 сакавіка 1992 года падчас рэферэндума 61,39 % грамадзян прагаласавалі за тое, каб Татарстан быў суверэннай дзяржавай, суб’ектам міжнароднага права, які будуе стасункі з Расіяй, іншымі рэспублікамі і незалежнымі дзяржавамі на аснове раўнапраўных дамоў.
  • 31 сакавіка 1992 года Татарстан адмовіўся падпісваць федэральную дамову з Масквой.

Гэта наша гісторыя, нашы ідэалы. Цяпер у Масквы ўжо не будзе рэсурсаў прымусіць нас вярнуцца назад.

Наша мэта — незалежнасць!

Раней татарская пісьменніца і лідар Мілі Меджліса татарскага народа Фаузія Байрамава публічна выказалася ў падтрымку Украіны і заявіла, што Расія ўжо прайграла гэтую вайну.

Корреспондент

Leave a Reply