Нацыянальнае самавызначэнне: чым Косава адрозніваецца ад Крыма?

Нацыянальнае самавызначэнне: чым Косава адрозніваецца ад Крыма?

У Статуце ААН прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў замацаваны як агульнапрызнаная норма міжнароднага права. Навука міжнароднага права пакуль не дае адназначнага адказу на пытанне – як забяспечыць гарманічнае адзінства ажыццяўлення прынцыпу самавызначэння народаў і прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў? На гэтай глебе ўзнікаюць вострыя канфліктныя сітуацыі.

Таму на практыцы пытанні аб праве народаў на самавызначэнне вырашаюцца з абавязковым улікам палажэнняў некалькіх міжнародных канвенцый і дагавораў. Статута ААН 1970 г. і інш.). У адпаведнасці з пералічанымі дакументамі права прэтэндаваць на стварэнне ўласнай дзяржавы маюць народы (але не насельніцтва асобнай тэрыторыі):

• якія з’яўляюцца калоніямі;

• у якіх няма сваіх нацыянальных дзяржаў;

• якія не маюць магчымасці развіваць сваю нацыянальна-культурную самабытнасць.

Нацыянальныя меншасці маюць права дамагацца ў межах дзяржаў, на тэрыторыі якіх яны пражываюць, стварэння для іх нацыянальна-культурнай або нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі, але не правы на самавызначэнне, паколькі па дзейным міжнародным праве яно ім не належыць.

Паколькі ніякага асобнага / асаблівага народа Данбаса не існуе, а існуе насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, яно мае права развіваць сваю нацыянальна-культурную самабытнасць. А вось пачынаць узброеную барацьбу з цэнтральным урадам краіны – не, нельга, гэта ўжо будзе сепаратызм разам з тэрарызмам.

Гэтак жа сама расейская нацыянальная меншасць у Башкартастане пасля гіпатэтычнага развалу Расейскай Федэрацыі можа развіваць сваю культурную самабытнасць: ствараць на грошы гэтай самай меншасці або на сродкі землякоў з-за мяжы нядзельныя школы па вывучэнні рускай мовы і культуры, арганізоўваць кнігавыданне і засноўваць рознага роду рускамоўныя СМІ, ладзіць нацыянальныя святы і інш. Нязгодным і буйным прыйдзецца ўразумець, што патрабаваць стварэння на башкорцкай зямлі рускай нацыянальнай аўтаноміі ёсць беззаконнасць, падпадаючая пад карныя санкцыі. Рускім нацменам у такой сітуацыі варта або стаць рускамоўнымі грамадзянамі Башкартастана, або ладзіць сваю аўтаномію на тэрыторыі Расеі/Масковіі (што на той момант будзе існаваць).

Усё сказанае датычыцца і Татарстана. Развіваць нацыянальна-культурную самабытнасць – калі ласка, уладкоўваць сепаратысцкія анклавы з прыцэлам на федэралізацыю або аддзяленне пад выглядам «самавызначэння рускага народа Татарстана (Буратыі, Калмыкіі, Чувашыі, Эрзянь Майстра і г.д.) – на жаль, забараняецца. У гэтага народа ёсць свая краіна, дзе можна бесперашкодна і размаўляць на рускай, і жыць “па-руску”.

Цяпер на прыкладзе разбяром, да чаго вядзе парушэнне вышэйпералічаных прынцыпаў.

Косава: узнікла як спосаб спыніць кровапралітную вайну на тэрыторыі СФРЮ. Іншага спосабу спыніць албанска-сербскую разню проста не было. Ну не праводзіць жа высяленне югаслаўскіх албанцаў у Албанію! У канцы ХХ стагоддзі такое ўжо немагчыма. На вялікі жаль, прапанаваны міжнароднай супольнасцю спосаб вырашэння праблемы аказаўся цяжка хворым ад нараджэння. Унутры створанага на тэрыторыі Сербіі аўтаномнага краю Косава і Метохія, населенага этнічнымі албанцамі, узніклі сербскія анклавы, якія не прызнаюць албанскую ўладу краю. Гарачая фаза вайны спынена, але варожасць тлее. На думку ўрадаў ЗША і некаторых дзяржаў ЕС, сітуацыя ў Косаве з’яўляецца ўнікальнай і прызнанне яго незалежнасці не павінна быць прэцэдэнтным для іншых самаабвешчаных утварэнняў. У якасці абгрунтавання ўнікальнасці Косава дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала камбінацыю наступных фактараў: агульны кантэкст распаду Югаславіі, этнічныя чысткі і злачынствы ў адносінах да грамадзянскага насельніцтва Косава, а таксама працяглы перыяд знаходжання краю пад кіраваннем адміністрацыі ААН.

Крым. Ва ўкраінскім Крыме ўсё было наадварот. У мірны рэгіён мірнай краіны з-за мяжы ўнеслі вайну. Праз імітацыю «рэферэндуму», пад выглядам волевыяўлення «народа Крыма» (нагадваю, што там насельніцтва, а не народ) адбыўся захоп чужой тэрыторыі. Гвалтоўная анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаюцца ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету, не прызнаецца Генеральнай асамблеяй ААН, ПАРЕ, ПА АБСЕ, а таксама супярэчаць рашэнню Венецыянскай камісіі. Расейскімі ўладамі гэтыя падзеі трактуецца як «вяртанне Крыма ў Расею». Згодна з Законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» тэрыторыя Крымскага паўвострава ў выніку расейскай акупацыі лічыцца часова акупаванай.

Пры ўяўным падабенстве гэтых двух феноменаў паміж імі ёсць прынцыповае адрозненне! У першым выпадку дзейнічалі з добрых памкненняў з мэтай спынення вайны, у другім – развязалі вайну, каб выкрасці ў суседняй дзяржавы тэрыторыю.

Корреспондент

Leave a Reply