Мінабароны РФ паведаміла аб стратах: 9861 загінулы, 16 153 параненых

Мінабароны РФ паведаміла аб стратах: 9861 загінулы, 16 153 параненых

“Камсамольская праўда” апублікавала артыкул, у якім прывяла са спасылкай на міністэрства абароны РФ лічбы загінулых і параненых ва Украіне расейскіх вайскоўцаў – 9861 і 16153 чалавекі адпаведна.

Артыкул быў апублікаваны яшчэ ў нядзелю, але ўвагу на яго карыстальнікі сацсетак звярнулі толькі ў панядзелак увечары. Адразу пасля гэтага тэкст быў выдалены з сайта выдання, а затым вернуты – але ўжо без гэтых лічбаў. 

Захаваная копія арыгінальнага тэксту нататкі даступна па гэтай спасылцы.

Між тым, Мінабароны Украіны сёння заявіла, што на вайне загінула ўжо каля 15 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

«Свабодны Ідэль-Урал» звяртаецца да мужчын прызыўнога ўзросту: сёння задача мінімум – не быць мабілізаванымі ва ўзброеныя сілы РФ, задача максімум – ажыццяўляць сабатаж і змагацца ўсімі даступнымі метадамі на тэрыторыі сваіх рэспублік.

Корреспондент

Leave a Reply