Мільён на фарш, а па дакументах 300 тысяч

Мільён на фарш, а па дакументах 300 тысяч

У базе памежнай службы РФ знаходзіцца каля мільёна чалавек, якім забаронена пакідаць краіну ў сувязі з мабілізацыяй, паведамляе Baza.

Гэтай базай карыстаюцца памежнікі, калі правяраюць грамадзян, якія выязджаюць. Праз некалькі дзён пасля аб’яўлення мабілізацыі ў базу было дададзена каля 400 тысяч чалавек.

Таксама ваенкамы абверглі заяву губернатара Растоўскай вобласці аб пачатку другой хвалі мабілізацыі: «Мабілізацыя – бесперапынны працэс, які праходзіць увесь час з моманту аб’явы, а не хвалямі».

300 тысяч мабілізацыя? Гэта, мусіць, у месяц. Мяркуючы па забеспячэнні і «ўменню» крамлёўскіх пагонаў ваяваць – на даўжэй іх не хопіць.

Корреспондент

Leave a Reply