Масавыя ўцёкі расійскіх чыноўнікаў і бізнесменаў за мяжу
Расійскія акупацыйныя войскі выкарысталі мінімум 95% сваіх батальённа-тактычных груп, паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Шэраг расійскіх СМІ паведаміў пра высокую верагоднасць абвяшчэння Пуціным усеагульнай мабілізацыі ў краіне ўжо ў пятніцу.
Маладыя людзі, без аніякага досведу баявых дзеянняў, і нават тыя, хто ніколі ў жыцці не страляў са зброі, са страхам чакаюць мабілізацыі і адпраўкі ва Ўкраіну.
Імклівая дэвальвацыя рубля, жорсткія абмежаванні на зняцце гатоўкі, разрыў усіх дзелавых сувязяў са знешнім светам, усталяванне татальнай цэнзуры і крымінальны пераслед за распаўсюд інфармацыі пра страты расійскіх войскаў падштурхоўваюць расіян масава уцякаць з краіны. Чыноўнікі і бізнесмены намагаюцца ляцець праз Казахстан і Арменію далей на захад, бяднейшыя — выехаць хоць куды з Расіі, але бедныя вераць, што “сітуацыя хутка супакоіцца, і ўсё будзе, як раней.”
Толькі 4 сакавіка і толькі ў Ерэван чакаецца 37 рэйсаў з Расійскай Федэрацыі.
Сэрвіс Skyscanner пакідае расійскі рынак. Квіткі з вылетам з РФ на сайце больш не прадаюцца. Агулам кошты на авіяквіткі з РФ за адны суткі выраслі ў 2-3 разы ў залежнасці ад накірунку.
Leave a Reply