Марыянеткавая ўлада Рэспублікі Башкартастан хлусіць пра рэальныя страты: башкіры агучваюць лічбы па раёнах рэспублікі

Марыянеткавая ўлада Рэспублікі Башкартастан хлусіць пра рэальныя страты: башкіры агучваюць лічбы па раёнах рэспублікі

Аўтарытэтны башкірскі актывіст і блогер Руслан Сулейман паведаміў аб тым, што кіраўнік Рэспублікі Башкартастан і іншыя марыянеткі Крамля хлусяць башкірам пра рэальныя страты пры ўварванні ва Ўкраіну.

«Толькі ў Бурзянскі раён ужо 5 “двухсотых” прывезлі. Сябры перадаюць непасрэдна адтуль. Думаю, з Рэспублікі ўжо мінімум 100 трупаў. Мінімум. Колькі хлопцаў яшчэ пахаваем з-за шызанутага маразматыка? Хабіраў, ці не стомішся па пахаванні ездзіць? Ці верталёт дзеля гэтага купіў?», – піша Руслан Сулейман. 

Нагадаем, што Башкартастан наперадзе ўсіх рэспублік Ідэль-Урала па колькасці ўтылізаваных на вайне хлопцаў. Пуцінская марыянетка Хабіраў вельмі ганарыцца гэтым дасягненнем і ўжо паспеў з’ездзіць у «ДНР», дзе «падпісаў дамовы» з іншымі пуцінскімі марыянеткамі.

Дайшло да таго, што башкірскі нацыянальны рух ужо адмаўляецца ад выкарыстання афіцыйнага сцяга. Цяпер башкіры будуць выкарыстоўваць толькі валідаўскі сцяг.

Корреспондент

Leave a Reply