Куды зніклі нагайцы?

Куды зніклі нагайцы?

Мала таго, што за сталіцай былога Астраханскага ханства цяпер замацаваны імперскі герб з крыжом, а сімваламі горада называюць Траецкі і Успенскі саборы, дык яшчэ рашысцкія акупанты забараняюць мусульманкам насіць хіджаб на зямлі, дзе не так даўно іслам быў асноўнай рэлігіяй, а асноўная колькасць насельніцтва была нагайцамі і татарамі.

Акрамя хрысціянскіх сабораў, сімваламі горада таксама з’яўляюцца Генерал-губернатарская плошча (Плац-парадная для акупацыйных войскаў), дом акупацыйнага генерал-губернатара (1790-я гады) і Маскоўскі гандлёвы дом.

Захаваныя ж уласна нагайскія і татарскія часткі гарадской забудовы ў цэнтры цяпер пафасна завуць «падворкамі ўсходніх купцоў», нібы гэта ўсё нейкая чужая для Астрахані культура, якая аднекуль сюды прыйшла, а не з’яўлялася мясцовай.

Апроч гэтага, у горадзе ёсць сабор Роўнаапостальнага князя Уладзіміра, які быў пабудаваны ў гонар 900-годдзя Хрышчэння Русі. У Астрахані! Якая ніколі ў складзе Русі не была — зрэшты, як і сама Масковія.

Корреспондент

Leave a Reply