Кіраўніцтва Рэспублікі Мардовія напалохана з’яўленнем эрзянскіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Кіраўніцтва Рэспублікі Мардовія напалохана з’яўленнем эрзянскіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Ва Ўкраіну працягваюць прыбываць добраахвотнікі з усяго свету для ўдзелу ва ўзброеным супраціве рускім акупантам. Сярод добраахвотнікаў – прадстаўнікі паняволеных Масквой народаў, у прыватнасці і эрзянскія байцы (эрзя – адзін з найбольшых па колькасці фіна-вугорскіх народаў Расійскай Федэрацыі).

Навіна пра эрзянаў, якія атрымліваюць баявы вопыт ва Украіне, хутка абляцела практычна ўсе эрзянскія сем’і і моцна напалохала кіраўніцтва Рэспублікі Мардовія – суб’екта федэрацыі, дзе эрзя з’яўляюцца адным з двух карэнных народаў.

Падкантрольныя рэспубліканскім уладам СМІ атрымалі заданне сабраць і апублікаваць матэрыялы з кампраматам на эрзянскіх байцоў. Расейскія прапагандысты тэлефануюць эрзянскім грамадскім дзеячам, бізнэсмэнам і дзеячам культуры з патрабаваннем заявіць пра тое, што той ці іншы эрзянскі баец – «здраднік і вораг народа», «амерыканскі шпіён» ці «псіхічна хворы».

Таксама расійскія спецслужбы робяць крокі па дэмаралізацыі эрзянскай дыяспары ва Ўкраіне, Еўропе і ЗША з мэтай мінімізацыі патоку эрзянскіх добраахвотнікаў ва Ўкраіну. Для гэтага амаль кожны дзень расійскія прапагандысты распаўсюджваюць фейкі «пра цяжкае раненне» і «пра смерць» Сырэся Баляеня – галоўнага старэйшыны эрзянскага народа, які ўзначальвае эрзянскіх добраахвотнікаў у баях пад Кіевам.

Нагадаем, што раней стала вядома пра смерць палкоўніка расійскай арміі Ігара Ісайкіна – эрзянскага здрадніка, забітага пры спробе акупаваць адзін з украінскіх населеных пунктаў.

Сырэсь Баляень у сваім відэазвароце 4 сакавіка заклікаў эрзян рыхтавацца да калапсу Расійскай Федэрацыі і абвяшчэння новых краін, у тым ліку і Эрзянь Мастор (эрз. Краіна Эрзянаў).

Корреспондент

Leave a Reply