Казахскі баксёр выйшаў на рынг са сцягам Украіны і назваў Пуціна забойцам

Казахскі баксёр выйшаў на рынг са сцягам Украіны і назваў Пуціна забойцам

Тэмірлан Раімкулаў, баксёр з Казахстана, выйшаў на бой у ЗША са сцягам Украіны, а потым назваў Пуціна забойцам.

Вось што сказаў Тэмірлан пасля перамогі: «Я хачу выказаць падтрымку Украіне, таму што мой трэнер з Украіны, мой дзядзька з Украіны. Проста цяпер ва Ўкраіне ідзе вайна. Гэта жудасна. Там паміраюць нявінныя людзі. Не вайне, не вайне! Толькі мір. Пуцін – забойца».

Нагадаем, што раней мы паведамлялі аб знішчэнні ў Казахстане машын з сімволікай расейскіх акупантаў, а таксама аб масавых мітынгах казахаў у падтрымку Ўкраіны.

Сёння башкіры апублікавалі праект знешнепалітычнай праграмы Свабоднага Башкартастану, у якім разглядаюць патэнцыйных саюзнікаў і дзяржавы, з якімі башкірам трэба ўсталяваць сяброўскія адносіны. Сярод іх, галоўнымі саюзнікамі будучага незалежнага Башкартастану названы Турцыя і Казахстан.

Корреспондент

Leave a Reply