Карачаева-Чаркесія: першы бунт супраць палітыкі ваеннай утылізацыі мусульман

Карачаева-Чаркесія: першы бунт супраць палітыкі ваеннай утылізацыі мусульман

У Карачаева-Чаркесіі жанчыны перакрылі рух на мосце праз раку, патрабуючы інфармацыю пра сваіх дзяцей і братоў, якія ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне і з якімі знікла сувязь.

6 жанчын перакрылі 20 сакавіка праезную частку на мосце цераз раку Хуса ў станіцы Зелянчуцкай КЧР. Жанчыны спынілі рух транспарта ў якасці пратэсту.

Паліцыя затрымала пратэстоўцаў. У адносінах да жанчын склалі 6 адміністрацыйных пратаколаў па ч.6.1 арт. 20.2 КаАП РФ, як паведамляе Аб’яднанне незалежных расейскіх журналістаў.

Тэлеграм-канал ASTRA называе імёны затрыманых падчас пратэсту: 29-гадовая Айшат Кіпкеева, 29-гадовая Альбіна Гачыяева, 55-гадовая Асіят Гачыяева, 61-гадовая Патыя Байчорава, 35-гадовая Фаціма Кіпкеева і 30-гадовая Ліція Гачыяева. У дачыненні да іх склалі пратаколы па адміністрацыйным артыкуле аб парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Іншыя падрабязнасці невядомыя.

Корреспондент

Leave a Reply