Кангрэс калмыцкага народу: “Хай ваююць алігархі і іхнія дзеці!”
Масква працягвае дасылаць на вайну ва Ўкраіну прадстаўнікоў нацыянальных рэспублік і карэнных народаў Расейскай Федэрацыі: на гэта звяртаюць увагу эксперты ўсяго свету.
Замест афіцыйных заяваў ад кіраўнікоў нацыянальных рэспублік, якія кінуліся аднагалосна “выказваць падтрымку і давер прэзідэнту Пуціну”, пачалі ўсё часцей з’яўляцца афіцыйныя зводкі страт сярод расейскіх вайскоўцаў. Фактычна кожны дзень у нацыянальныя рэспублікі прыходзіць інфармацыя пра загінулых і палонных землякоў. Гучнейшым робяцца галасы нацыянальных рухаў, якія з першых дзён публічна асуджаюць уварванне Ўзброеных сіл Расtі ва Ўкраіну.
Сёння з адмысловам зваротам з нагоды адпраўкі вайскоўцаў з Калмыкіі на вайну ва Ўкраіне выступіў Кангрэс айрат-калмыцкага народу — нацыянальны прадстаўнічы ворган калмыкаў, які раней выказваў салідарнасць з народам Украіны і заклікаў уладу РФ вывесці войскі з Украіны:
Зварот
Кангрэсу айрат-калмыцкага народу да жыхароў Рэспублікі Калмыкія і да ўсіх расіян
Дарагія браты і сёстры! Шаноўныя землякі! Расіяне!
На тэрыторыі суверэннай незалежнай суседняй дзяржавы — Украіны — працягваюцца паўнамасштабныя баявыя дзеянні, у якіх, на вялікі жаль, удзельнічаюць вайскоўцы расійскіх Узброеных сіл, што абсалютна недапушчальна ў ХХІ стагоддзі.
Мы, айрат-калмыкі — нешматлікі народ, які за апошнія чатыры стагоддзі браў удзел ва ўсіх войнах, абараняў інтарэсы Расейскай дзяржавы. У гэтых войнах мы страцілі красу і генафонд нашай нацыі — жыцці тысяч і тысяч нашых найлепшых сыноў. І што мы атрымалі? Адарваныя ад нашай рэспублікі яшчэ ў снежні 1943 году сталінскім рэжымам два эканамічна наймацнейшыя раёны, шматмільярдныя запазычанні і апошняе месца па асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках сярод усіх расейскіх рэгіёнаў. Нам не патрэбная гэтая спецыяльная ваенная аперацыя ва Ўкраіне, праз якую загіне наша моладзь. Хай ваююць алігархі і іхнія дзеці! Заклікаем усіх свядомых людзей, землякоў, усіх расіян не ўдзельнічаць у вар’яцкай разні ва Ўкраіне. І тады хутчэй наступіць мір! Уратуем жыццё нашай моладзі! Не вайне! Свету — мір!
ОМ МАНІ ПАДМЕ ХУМ
Кіраўнік А.Б. Санджыеў
Намеснік кіраўніка Б.Б. Барамангнаеў
Намеснік кіраўніка В.А. Даўданаў
Намеснік кіраўніка А.А. Ярдніеў
Leave a Reply