Калі і чаму распадзецца Расея?
Сваімі думкамі пра будучыню Расейскай Федэрацыі дзеліцца доктар эканамічных навук, прафесар, намеснік загадчыка Нацыянальнага банка Украіны (1991-1992 ды ў 2005-2009), выканаўчы дырэктар Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (1993-1996), намеснік Міністра фінансаў Україны (2009-2010) Аляксандр Саўчанка. Эксклюзыўна для “Вольнага Ідэль-Урала”.
Як бы вы вучыліся так, як трэба,
Дык і мудрасць была б свая.
Хачу прывесці вельмі актуальны урывак з маёй кніжкі “Антыўкраінец”:
“Упершыню за ўсю сваю гісторыю Ўкраіна змагаецца са сваім гістарычным ворагам Расеяй у кааліцыі не толькі з усімі краінамі Еўропы, а – што самае галоўнае – у партнёрстве з ЗША. І пры нейтраліцеце Турцыі. Таму, яка казаў Прарок: “Змагайцеся – пераможаце!” Я дадам: “Вам ЗША дапамагаюць”. Яшчэ раз хацеў бы падкрэсліць. Украіна можа гарантавана перамагчы Расею ў яе змаганні за права паўнавартасна знаходзіцца ў арбіце заходняй цывілізацыі толькі ў двух выпадках: першы – разгортванне на яе тэрыторыі войскаў НАТА і ЗША, другі – распад Расеі. Такім чынам, узнікае не толькі тэарэтычнае пытанне, калі і пры якіх абставінах магчымы распад Расеі. Пачну з перадумоў.
Першая перадумова геапалітычная — Заходняя цывілізацыя выразна і недвухсэнсоўна вызначае Расею як вялікую рэгіянальную Краіну зла і пачынае змагацца з ёй усімі невайсковымі метадамі – эканамічнымі (перад усім, санкцыямі, якія пастаянна ўзмацняюцца), інфармацыйнымі (у асноўным праўдзівай інфармацыяй пра багацце і мараль кіруючай эліты і алігархаў, якія яе абслугоўваюць), прававыми – пры дапамозе міжнародных судоў прыцягнуць Расею да фінансавай адказнасці за ўсе яе супрацьпраўныя дзеянні: анэксію Крыма і часткі Данбасу, падтрымку тэрарыстаў, збіты самалёт і г.д.
Другая перадумова – доўгатэрміновае падтрыманне нізкіх коштаў на нафту і газ. Як гэта зрабіць? Прывяду некалькі відавочных парадаў: блакаванне праектаў, якія спрыяюць манапольнаму становішчу Расеі на рынку газу ў Еўропе, павелічэнне квот і тарыфаў на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі ў краінах ЕС, падатковыя льготы для вытворцаў і спажыўцоў электрамабіляў.
Трэцяя перадумова – гэта поспех краін былога СССР, якія канчаткова далучыліся да Заходняй цывілізацыі і атрымалі ад Расеі анэксію часткі сваіх тэрыторый. Поспех гэтых краін – гэта магутны ўдар па сацыяльна-эканамічнай сістэме Расеі, якая дапускае толькі хаос на сваіх межах, а не лад і развіццё. Але такі поспех немагчымы без значнай вайсковай, экспертнай, фінансавай дапамогі ЗША і ЕС. Я прапаную ЗША і ЕС аказаць фінасавую дапамогу гэтым краінам у памеры і на ўмовах іх уяўнага сяброўства ў ЭЗ і НАТА. Гэта невялікая плата за стрымліванне экспансіі расейскага хаосу ў Еўропе і ЗША. Больш за тое, такая палітыка стварае новыя рынкі для ЕС і істотна ўмацоўвае НАТА.
Але галоўнай умовай распаду Расеі можа быць толькі моцная ўнутраная воля да знішчэньня краіны. Скажу ясна – гэта не можа быць воляй расейскай апазіцыі, якой зараз няма – ёсць альбо праекты Крамля, альбо таленавітыя дысідэнты-адзінцы, таму яны нават карысныя сістэме. Гэта не можа быць воляй якой-небудзь групы эліты, напрыклад групы таленавітых эканамістаў, банкіраў і фінансістаў, якіх трымае ля сябе Пуцін. Гэта не можа быць воляй пакутніцкага рускага народа, нават калі ён будзе галадаць (ці стане цвярозым, што немагчыма ўявіць).
Такая воля (да распаду Расеі) існуе ў некаторых рэспубліках і, магчыма, з’явіцца ў некаторых рэгіёнах Расеі. Для актуалізацыі гэтай волі да распаду Расеі патрэбны нейкі сацыяльна-эканамічны штуршок. Такім штуршком можа стаць доўгатэрміновы (адзін-два гады) дэфіцыт ежы ў адпаведных рэспубліках або абласцях; кароткатэрміновы (два-тры месяцы) дэфіцыт гарэлкі ў Маскве ці Санкт-Пецярбургу, рашэньне Пуціна змяніць уладу ў Беларусі ці Казахстане, развяззванне новай вайны Пуціна на мяжы з Расеяй і інш. Расея распадзецца, калі яе ВУП упадзе да крытычнага ўзроўню – будзе складаць менш за 1% ад сусветнага. Тады ў Расеі будзе дэфіцыт ежы, гарэлкі ды «сілавікоў» то бок улады.”
На жаль, праз пяць гадоў пасля выхаду «Антыўкраінца» ўкраінцы слухалі пераважна засланых казакоў з Расеі, прыхільнікаў «русского мира», або разборкі палітыкаў — хто з іх дурань, а хто больш скраў.
Выходзіць, Украіна разваліла Савецкі Саюз 30 гадоў таму! Распаду СССР папярэднічаў крах эканомік СССР ды Расеі, ВУП якіх знізіўся да менш чым 1% ад сусветнага. За час кіравання Пуціна ў найлепшыя часы ВУП Расеі падымаўся да 2%. Пасля захопу Расеяй Крыма і ОРДЛО ў 2014 годзе і ўвядзення санкцый ВУП Расеі не падняўся вышэй за 1,6% ад сусветнага. Цяпер, калі курс рубля упаў да 150 рублёў за даляр, ВУП Расеі складае ўжо менш за 1% ад сусветнага ВУП, але Расея ўсё яшчэ існуе.
Справа ў тым, што фізічна ВУП пакуль не ўпаў у два разы, як курс. Цяпер знішчаныя толькі фондавы і валютны рынкі, але рэальная эканоміка яшчэ працуе. Такім чынам, калі заходнія санкцыі не будуць скасаваныя, а наадварот будуць ўзмацняцца (асабліва на экспарт нафты, газу ды зброі), а ўкраінскія ўзброеныя сілы і тэрытарыяльная абарона разам з усімі ўкраінцамі будуць ствараць эфектыўны супраціў ды нішчыць агрэсара, ВУП Расеі ўпадзе на 25-35% на працягу трох-чатырох месяцаў.
Што яшчэ трэба зрабіць Захаду? Дабіць Збербанк Расеі і пачаць уводзіць санкцыі супраць расейцаў і, на жаль, супраць беларусаў. За ўсё трэба плаціць, у прыватнасці за злачынныя рашэнні сваіх лідэраў Пуціна і Лукашэнкі. Неабходна пачаць з блакіроўкі міжнародных аперацый усіх грамадзян Расеі і Беларусі (у тым ліку тых украінцаў, якія маюць расейскі пашпарт), не толькі пры дапамозе Visa альбо MasterCard, але і ўвесці ліміт у 100 даляраў у дзень на зняцце наяўных ува ўсіх банках за мяжой. Калі акупанты за два тыдні не пакінуць усе захопленыя гарады і вёскі Ўкраіны, трэба ісці на нацыяналізацыю ўсіх сродкаў, а яшчэ праз тыдзень — усёй нерухомасьці ўладальнікаў расейскіх і беларускіх пашпартоў. Калі акупацыя будзе трываць, то праз тры тыдні ўсе візы для ўсіх грамадзян Расеі і Беларусі павінны быць ануляваныя. Выключэнні магчымыя толькі для адкрытых апазіцыянераў дыктатарскіх рэжымаў.
Значыць, Пуцінская Расея можа спыніць сваё існаванне ўжо сёлета ўлетку! Гэтага жадаюць ня толькі 42 мільёны ўкраінцаў, але цяпер, бадай, палова насельніцтва сьвету. Гэта цвярозы разлік эканаміста, які дакладна прадказаў распад СССР у сваім артыкуле ў The Wall Street Journal увесну 1991 года.
Leave a Reply