Хто «свой» для Крамля?

Хто «свой» для Крамля?

Існуе даволі распаўсюджанае меркаванне, што Крэмль і ў цэлым РФ як дзяржава клапоціцца выключна толькі аб так званых рускіх і больш ні пра каго. Але ці такі вялікі гэты клопат пра рускіх і чаму рускія пры гэтым часта лічаць сябе самай прыгнечанай часткай насельніцтва так імі любімай імперыі?

Калі ў 1986 годзе здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, і на многія тэрыторыі Беларусі і Украіны распаўсюдзілася радыяцыйнае заражэнне, найбольш забруджаныя тэрыторыі пазней ва Украіне назавуць «Зонай адчужэння», а ў Беларусі «Радыёцыйным запаведнікам».

Праз некалькі дзён пасля аварыі ў многія абласныя цэнтры і больш дробныя мястэчкі тэрыторый былога Залесся і Нечарназем’я — Яраслаўль, Калуга, Кастрама, Вязьма, Волагда і г.д. (то бок у тыя гарады, якія прынята лічыць правінцыямі менавіта гістарычнай тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы) — стала масава паступаць дэфіцытнае ў той час мяса, тушонка, згушчонка. Тамтэйшае насельніцтва, якое раней адстойвала доўгія шматгадзінныя чэргі за дадзенымі прадуктамі і ўсё роўна не заўсёды іх атрымоўвала, было ўзрадавана такім раптоўным багаццем і рынулася скупляць як мага больш.

Да гэтага своеасаблівага кірмашу далучаліся таксама прыезджыя з іншых рэгіёнаў і рэспублік, якія былі праездам, у сваякоў, па працы або спецыяльна прыехалі, калі прайшлі чуткі аб адсутнасці дэфіцыту на такія тавары ў гэтай мясцовасці. Потым яны везлі гэтыя пакупкі да сябе дадому.

Але як звязаны паміж сабой радыяцыйная катастрофа ва Украінскай ССР і раптоўна спынішўшыся дэфіцыт за некалькі сотняў кіламетраў ад найблізкай мяжы Украіны?

А ўсё банальна проста: украінцы ўжо ведалі аб радыяцыйным заражэнні і папросту не куплялі прадукты харчавання, вырабленыя на пацярпелых тэрыторыях. Да ўсяго дадаўся і масавы забой усёй птушкі, а таксама рагатай жывёлы ў зоне адсялення людзей, а таксама якая трапіла пад найбольшы ўплыў радыяцыі. Гэта ўсё мяса і павезлі на продаж у «спрадвечныя» землі Масковіі.

Ці выглядае такая «дапамога тым, хто жыве ў нястачы» як акт клопату пра сваіх? Цалкам відавочна, што не. Чаму ж так адбылося, што кіраўніцтва імперыі так паставілася да той часткі свайго насельніцтва, якое для яе было найбольш прывілеяваным?

Так, многія з тых тавараў хутка псаваліся, а кудысьці занадта далёка іх вывезці было папросту нерэальна. Але не варта забываць і пра кансервы, зробленыя з мяса і малака — ужо іх можна было вывезці куды заўгодна і нават «штурхнуць» якой-небудзь «братэрскай» комі-дзяржаве. Аднак гэтага зроблена не было. Таму што гэта не толькі дадатковыя выдаткі на перавозку, але і патрачаны час  — а час тады быў супраць Крамля, бо чуткі аб радыёактыўных прадуктах харчавання распаўсюджваліся даволі хутка.

Чаму ж імперыя так званых рускіх ахвяравала гэтымі самымі рускімі?

Адказ даволі банальны. Імперыя — гэта сістэма. Сістэма рабавання і тэрору заняволенага насельніцтва. І ёй па вялікім рахунку ўсё роўна, каго рабаваць і на кім нажывацца — галоўнае нажыва і прырост тэрыторыямі з новымі рабамі. Не варта лічыць, быццам рабы для імперыі больш каштоўныя, чым магчымасць на іх неяк разава нажыцца, а потым яны ўсе памруць ад радыяцыі. Рабы — проста рэсурс. Такі ж, як і ўсе астатнія рэсурсы што ёсць у імперыі — як прыродныя, так і рукатворныя.

Маскавіты, ці, як яны сябе клічуць, «рускія» у гэтай сістэме займаюць прывілеяванае становішча толькі па адной простай прычыне – на іх трымаецца ўся сістэма. Яны яе асноўная, але не адзіная крыніца рабоў. Рабоў, якія найбольш паслухмяныя і найбольш верныя, бо гэтыя выведзены будуецца імперыяй з прадстаўнікоў мноства захопленых і манкуртызаваных народаў толькі з адной адзінай мэтай — падтрымліваць яе ж існаванне. Яны не з’яўляюцца прычынай яе існавання, а толькі наступствам гэтага існавання. Аднак пры гэтым іх вучаць, што менавіта яны стварылі гэтую сыстэму. А таму яны ж добраахвотна жадаюць яе і развіваць. Бо як не развіваць сваё стварэнне?

У той жа час часам маскоўцы лічаць сябе самымі прыгнечанымі Крамлём.

Чаму? Таму што імперыя ўвесь час мае патрэбу ў пашырэнні, а ўжо «ўстаканеныя» умовы іх жыцця і культуры ўвесь час парушаюцца рэгулярнымі прытокамі новазахопленых народаў, якія ўжо сталі «расейцамі», але пакуль яшчэ не сталі да канца «рускімі». З часам стануць, калі імперыя працягне існаваць. І тады ўжо гэтыя «новыя-старыя рускія» будуць лічыць сябе прыгнятанымі ў параўнанні з «новымі расейцамі».

Калі, вядома, мы не разарвём гэты пякельны маскаварот. А мы ж разарвём, праўда?

Корреспондент

Leave a Reply