Эканоміка Татарстану ў свабодным падзенні

Эканоміка Татарстану ў свабодным падзенні

Афіцыйная прапаганда працягвае супакойваць насельніцтва Расеі, распавядаючы пра «дабратворны ўплыў санкцый, якія дапамогуць мадэрнізаваць эканоміку». У той жа час нават праўладныя СМІ Татарстану – найзаможнейшай рэспублікі Расейскай Федэрацыі – апісваюць рэальнае становішча.

На гэтым тыдні ў Расеі спыніліся аўтазаводы. «Солерс Форд» 3 сакавіка абвясціў пра прыпыненне працы ў Елабузе абвясціў, растлумачыўшы меру рашэннем Ford Motor Company. Усяго па стане на 3 сакавіка ў Расеі працягвала працаваць толькі 55% магутнасцяў па выпуску легкавых і лёгкіх камерцыйных (LCV) аўтамабіляў.

Такім чынам, расійскі аўтапрам аказаўся паралізаваным, і галоўнае для Татарстану пытанне — ці спыніцца зараз канвеер КАМАЗа, які трапіў пад санкцыі, — найбуйнейшага прадпрыемства не толькі Татарстана, але і ўсёй Расеі. Яго шматгадовы партнёр – нямецкі Daimler – ужо абвясціў пра разрыў стасункаў, уключна з адмовай пастаўляць камплектуючыя.

Кіраўніцтва КамАЗа паведамляе, што бюджэты кампаніі скарачаюцца па ўсіх магчымых кірунках: ад рэкламы да камандзіровачных у аб’ёме ад 50% да 90%.

Ужо прыпынена лакальная вытворчасць Mercedes-Benz у Татарстане. Заходнія інвестары масава бягуць з Камскага індустрыяльнага парку, набліжаючы развал цэлага сектара эканомікі.

Аўтапрамысловасць — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкнуўся Татарстан у выніку санкцый за ўварванне расейцаў ва Ўкраіну. Цэнтрабанк Расеі ўзняў ключавую стаўку да 20% гадавых. Прадпрымальнікі скардзяцца, што бізнэс давядзецца закрываць – плаціць такія адсоткі пры цяперашняй норме рэнтабельнасці – гарантаваны шлях да банкруцтва.

У Ніжнякамску, Рэспубліка Татарстан, забастоўка на заводзе “Гемонт”.

Ва ўсіх галінах, па стане на 5 сакавіка, адбыўся зрыў паставак імпартнай сыравіны, камплектуючых, запчастак, абсталявання і іншага. Эканоміка Татарстану імкліва ляціць у бездань. Тым часам насельніцтва чакае інфляцыя і беспрацоўе.

Корреспондент

Leave a Reply