«Давайце замест таго, каб казаць аб адмене расейскай культуры, успомнім, колькі культур адмяніла яна»

«Давайце замест таго, каб казаць аб адмене расейскай культуры, успомнім, колькі культур адмяніла яна»

Кожны з нас мае асабістую гісторыю, звязаную з вывучэннем роднай мовы. Але так ці інакш гэтая гісторыя звязана з расейскай. Аптымістычны сцэнар – усе вакол размаўлялі на роднай, але расейская мова заўсёды была на бэкграўндзе, і прапаганда ўвесь час выклікала, што гэта мова вялікай культуры (а астатнія мовы значна бядней). Рэалістычны ж сцэнар значна больш сумны. Што ж нам рабіць са сваёй расейскамоўнасцю? Вось што пра гэта распавяла Дынара Расулева – паэтка, актрыса і грамадская актывістка.

«Я татарка і мая родная мова татарская. Да шасці гадоў я гаварыла толькі на ёй, у садок я не хадзіла, але потым пайшла ў школу, і аказалася, што гэта вясковая мова, на якой сорамна гаварыць пры аднакласніках. З таго часу я перайшла на расейскую, якая лічылася крутой мовай вялікіх пісьменнікаў і рок-зорак. Так я апынулася тут, на форуме расейскамоўнай культуры у выніку каланізацыі Расеяй культур і моў. Нядрэнны вынік, скажаце вы? Расейская мова дапамагла нам разумець адно аднаго? Так, але яна сцёрла культурныя адрозненні, зрабіўшы іх сорамнымі. Цюркскія мовы рэспублік перавялі на кірыліцу (татарскую яшчэ і на лацінку перад гэтым), прымусіўшы людзей вучыць свае мовы нанова. Маім родным давалі расейскія імёны на іх працах, скарачалі імёны па бацьку, каб лягчэй было прамаўляць. Была Радзіфа Ахметгарэеўна, стала Рая Рыгораўна. Пісаць на роднай мове я не ўмею, хаця зараз хачу. Раней не хацела, навошта, калі ёсць цудоўная расейская мова.

У сваім вывучэнні дэкаланіяльнасці я шмат размаўляла з людзьмі з розных культур, і ва ўсіх нас аднолькавая гісторыя. Вясковая мова. Сорамная мова. Украінскія сяброўкі расказалі мне, што, калі яны вучыліся ў школе, так было і ва Украіне. І ў Беларусі. І ў Туве, Башкартастане, Туркменістане, Марый Эл.

Праблема гэтая напрамую звязана з пабудовай іерархій, аўтарытэтаў, ксенафобіяй, нацыяналізмам, імперскасцю і сталічнацэнтрычнасцю. У многім гэта прычына таго, чаму большая частка людзей у Расеі падтрымлівае ўварванне.

[…]

Давайце замест таго, каб казаць аб адмене расейскай культуры, успомнім, колькі культур адмяніла яна. І падумаем, як мы можам змяніць сябе і сваё ўспрыманне, каб дапамагчы ці не перашкодзіць ім вярнуцца і стаць нароўні з расейскай, вызваліўшыся ад яе прыгнёту».

Корреспондент

Leave a Reply