Бурацкі нацыянальны рух падтрымаў украінцаў

Бурацкі нацыянальны рух падтрымаў украінцаў

Прадстаўнік бурацкага нацыянальнага руху Даржо Дугараў звярнуўся да жыхароў Бураціі і бурацкай дыяспары.

“Злачынныя расійскія ўлады загадваюць вайскоўцам наносіць наўмысныя ўдары па грамадзянскіх аб’ектах ва ўкраінскіх гарадах, якія знаходзяцца пад абаронай міжнароднага гуманітарнага права, праяўляць грэбаванне і сістэматычна парушаць правілы і звычаі вядзення вайны, жорстка распраўляцца з мірнымі жыхарамі – жанчынамі, дзецьмі і старымі”, – адзначаецца ў звароце.

Дугараў заклікаў супляменнікаў сабатаваць адпраўку ва Украіну, а таксама – арганізоўваць акцыі пратэсту: “Заклікаю ўсіх жыхароў Бураціі выходзіць на акцыі пратэсту супраць вайны. Прашу арганізаваць мітынгі і шэсці ва Улан-Удэ і распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю аб злачынствах расейскага кіраўніцтва на чале з Ўладзімірам Пуціным”.

Бурацкі дзеяч заявіў, што ён не хоча, каб бурацкі народ расплачваўся за маскоўскія авантуры. Дугараў звярнуўся да ўкраінскіх вайскоўцаў з просьбай пашкадаваць палонных буратаў: “Я прашу вас, калі да вас трапляюць палонныя з Бураціі, Іркуцкай вобласці і Забайкальскага краю, прашу ставіцца да ўсіх ваеннапалонных паводле палажэнняў Жэнеўскай канвенцыі. Дапусціце да іх прадстаўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа, калі каму-то патрабуецца медыцынская дапамога – акажыце яе. Я ведаю, Украіна – у найцяжкім становішчы, у вас саміх – абмежаваныя рэсурсы, але я веру і ведаю, што ўкраінскі народ пакажа вышыню свайго духу і маралі, выявіўшы да ваеннапалонных стаўленне ў адпаведнасці з міжнародна прынятымі нормамі Жэнеўскай канвенцыі аб статусе ваеннапалонных”.

Даржо Дугараў – вядомы дзеяч бурацкага нацыянальна-дэмакратычнага руху, палітычны эмігрант. Ў 2014 годзе публічна асудзіў расейскую агрэсію супраць Украіны.

Корреспондент

1 comment so far

Alaksandar Posted on12:05 - 20.06.2022

Čamu pa-narkamaŭsku? Pa-narkamaŭsku naturalniej vyhladaje dziaržaŭnaja łukašenkaŭskaja łuchta…

Leave a Reply