Больш за ўсё «патрэбна» вайна тым народам, якіх Крэмль адносіць да трэцяга гатунку
Усе грамадзяне РФ роўныя, але некаторыя з іх крыху раўнейшыя. Не сакрэт, што большую частку ўзброеных сіл Расеі і складаюць маладыя здаровыя хлопцы з далёкіх рэгіёнаў – трэці гатунак па метадалогіі вядомага крамлёўскага прапагандыста Цімафея Сяргейцава. Аб гэтай «метадалогіі» расказвае Тэлеграм-канал «ноў фэйк».
Трэцім гатункам у Расеі лічацца бураты, тувінцы, якуты. Менавіта на іх перакладаюць адказнасць за ўсе зверствы і ваенныя злачынствы. І гэта зрабіць дастаткова проста. Бо, па дадзеных Расстата і СМІ, большасць загінуўшых ва Украіне – гэта вайскоўцы з Дагестана і Бураціі. У гэтых рэспубліках сярэдняя зарплата ледзь-ледзь перавышае 20 тысяч рублёў. Армія для гэтых рэгіёнаў – сацыяльны ліфт, добры спосаб перастаць быць «трэцім гатункам».
Рускія з правінцыі належаць да другога гатунку. Іх больш выкарыстоўваюць для масавасці войска, знішчаючы такім чынам генафонд і рускага народа.
Першы ж гатунак – чачэнцы, башкіры, татары. Лічыцца, што яны мінімальна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, збіраюць усялякія ўзнагароды і здымаюць пры гэтым цік-токі.
Пры гэтым ёсць яшчэ і «вышэйшы гатунак» – жыхары Маскы, Піцера і іншых буйных гарадоў. Яны дастаткова зарабляюць, каб выбіраць, як ім жыць. А пад кулі ўлады пусцяць тых, з кім найменш лічацца.
Leave a Reply