Акупанты праводзяць масавыя ператрусы ў Казані
Рэспубліка Татарстан. У Казані сёння раніцай пачалася новая хваля вобшукаў. Сайт «Idel.Рэаліі», Telegram-каналы “Вецер” і “Рэспублікасы” паведамляюць пра ператрусы ў студэнта КФУ Аляксея Ворахава, актывістак Гузель Касімавай і Аіды Нурудзінавай, аспіранта Філіпа Краснавіда.
Паводле Краснавіда, яму загадалі легчы на падлогу тварам уніз і сказаць пароль ад тэлефона пасля таго, як ён адмовіўся адказваць на пытанні без адваката. Ператрус таксама адбыўся ў студэнта КФУ Вадзіма Хрушчова, аўтара антываеннага ліста. На гэты раз пастанову склалі на імя суседа актывіста, але рэчы канфіскавалі ў Хрушчова, піша “АВД-Інфа LIVE”.
Актывістку Марыну Іонаву арыштавалі на 48 гадзін у якасці падазраванай па крымінальнай справе па арт. 212.1.1 КК РФ.
Вобшукі ўжо праходзілі 17 сакавіка ў некалькіх казанскіх актывістаў, студэнтаў і журналістаў, у тым ліку ў Вадзіма Хрушчова. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу аб схіленні, вярбоўцы або іншым уцягванні асобы ў масавыя беспарадкі (ч.1.1 ст.212.1 КК РФ) праз пост ў Telegram-чаце. Актывіста Андрэя Баяршынава абвінавацілі “ў апраўданні тэрарызму”.
Нагадаем, што студэнт 4 курса Казанскага федэральнага ўніверсітэта Вадзім Хрушчоў пачаў збіраць подпісы ад імя супрацоўнікаў, студэнтаў і выпускнікоў КФУ з патрабаваннем спыніць уварванне ЎС РФ ува Ўкраіну.
Leave a Reply