“Ахвяры незалежнасці”: ці варта баяцца распаду імперыі

“Ахвяры незалежнасці”: ці варта баяцца распаду імперыі

Што кажуць супернікі незалежнасці нашых рэспублік? Які іх самы важкі аргумент? Яны палохаюць людзей вайной і крывёй. Маўляў, расейцы такія браты, ну так перажываюць за лёс, скажам, башкір – што абавязкова прыменяць зброю супраць тых, хто захоча развітацца з РФ і вырвацца на волю.

Але пакуль імперцы палохаюць татараў, башкір і іншыя народы гіпатэтычнымі “ахвярамі незалежнасці” – ужо сёння, толькі па афіцыйных падліках, пры ўварванні ва Украіну загінуў 191 вайсковец з Рэспублікі Башкартастан. Якая рэальная лічба страт? 600, 800 ці больш трупаў? А колькі маладых хлопцаў вярнулася з інваліднасцю?

Стаць калекам для чаго? Для амбіцый Пуціна прырасці 2–3 новымі абласцямі, якія потым ператварыць у сацыяльнае дно?

Нам баліць смерць кожнага татарына, кожнага башкіра, чуваша, удмурта, эрзі, мары або мокшы. Мы не цешымся гэтымі смерцямі, нават калі гаворка аб абруселых манкуртах. Галоўная каштоўнасць у будучых самастойных дзяржавах – гэта чалавек. Ён і з’яўляецца самым каштоўным рэсурсам. Не нафта, не золата і медзь, не башкірскі мёд, не татарская прамысловасць, а менавіта чалавек. З людзьмі можна працаваць, нават з прамытымі прапагандай – іх можна вярнуць народу, радзіме. Можна пазмагацца за іх дзяцей! А труп можна толькі вярнуць зямлі.

Страта нават аднаго маладога татарына, аднаго маладога башкіра – сапраўдная трагедыя для нас. І мы не пляскаем у ладкі з гэтай нагоды. Так, нам балюча, што хлопцы апынуліся адурманеныя, што іх выкарыстоўвалі, што яны загінулі дарма. Дарма загінулі – удумайцеся ў гэтыя страшныя словы. Загінулі не за Татарстан, не за Башкартастан, а загінулі за права быць асіміляванымі імперыяй. Загінулі ў імя знішчэння роднай мовы і прыніжэння сваёй нацыі. Загінулі рабамі на вайне расейцаў супраць украінцаў.

Гэтым мы і адрозніваемся ад імперцаў, якія бачаць толькі лічбы і статыстыку — 191 з Башкартастана або 123 з Татарстана. Мы ж бачым гэтую трагедыю як сотні маленькіх татараў і башкортаў, якія не нарадзіліся. Гэта сапраўднае знішчэнне нашых народаў. Не здымаючы адказнасці з манкуртаў, з кожнага, хто паехаў захопліваць Украіну. Але спытаць спаўна мы абавязаны менавіта з намеснікаў Масквы на месцах – гэта яны велізарнай колькасцю трупаў даказваюць Пуціну сваю адданасць.

Корреспондент

Leave a Reply