Ад «возьмем Кіеў за тры дні» да «ў Белгарадскай вобласці падоўжылі жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі да 8 жніўня»: як змяняюцца мэты «спецаперацыі»

Ад «возьмем Кіеў за тры дні» да «ў Белгарадскай вобласці падоўжылі жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі да 8 жніўня»: як змяняюцца мэты «спецаперацыі»

Мэты «спецаперацыі» змяняюцца ледзь не кожныя некалькі дзён. Прычым перыядычна Крэмль абвяргае самога сябе. Гэта было б смешна, каб пры гэтым не гінулі людзі.

Вось як гэта выглядала.

📌 24 лютага

Пуцін назваў мэтай спецаперацыі «абарону жыхароў Данбаса, дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны», а таксама «перадачу суду тых, хто здзейсніў шматлікія крывавыя злачынствы».

Уладзімір Пуцін: «Яе мэта — абарона людзей, якія цягам васьмі гадоў церпяць здзекі, генацыд з боку кіеўскага рэжыму».

Зміцер Пяскоў: «У ідэале трэба вызваліць Украіну, зачысціць яе ад нацыстаў».

📌 25 лютага

Сяргей Лаўроў: “Прэзідэнт Пуцін прыняў рашэнне аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Ўкраіны”.

📌 1 сакавіка

Сяргей Шайгу: “Галоўнае для нас – абараніць Расійскую Федэрацыю ад ваеннай пагрозы, якая ствараецца краінамі Захаду”.

📌 3 сакавіка

Сяргей Лаўроў: «[Ваенная спецаперацыя] заклікана пакласці канец любой вайне, якая магла б адбывацца на ўкраінскай тэрыторыі або паходзіць з украінскай тэрыторыі».

📌 16 сакавіка

Уладзімір Пуцін: «З’яўленне расейскіх войскаў пад Кіевам і ў іншых гарадоў Украіны звязанае не з намерам акупаваць гэтую краіну, у нас няма такой мэты».

📌19 сакавіка

Сяргей Лаўроў: «Мэта — дэмілітарызаваць Украіну для таго, каб такая пагроза не зыходзіла з украінскай тэрыторыі, а таксама атрымаць гарантыі бяспекі, якія будуць заснаваныя на прынцыпе непадзельнай агульнай бяспекі для Ўкраіны, для Расеі, для ўсіх еўрапейскіх краін, мы прапануем гэта ўжо шмат гадоў».

📌 29 сакавіка

Сяргей Шайгу: «Істотна зніжаны баявы патэнцыял украінскіх узброеных сіл, што дазваляе засяродзіць асноўную ўвагу і асноўныя намаганні на дасягненні галоўнай мэты — вызваленні Данбаса».

Рамзан Кадыраў: «Трэба зайсці ў Кіеў і забраць Кіеў».

📌 3 красавіка

Дзмітрый Пяскоў: «Адна з галоўных мэт аперацыі — гэта ўласна выратаванне гэтых рэспублік і аднаўленне іх дзяржаўнасці ў межах 2014 года, гэта значыць у тых межах, якія зафіксаваныя ў канстытуцыі і Луганскай народнай рэспублікі, і Данецкай народнай рэспублікі».

📌 11 красавіка

Сяргей Лаўроў: «Наша спецыяльная ваенная аперацыя заклікана пакласці канец безагляднаму пашырэнню і безагляднаму курсу на поўнае дамінаванне ЗША і пад імі астатніх заходніх краін на міжнароднай арэне».

📌12 красавіка

Уладзімір Пуцін: «Мэты абсалютна зразумелыя і высакародныя — дапамога народу Данбасу».

📌 5 траўня

Вячаслаў Валодзін: «Зрабіць Украіну мірнай дэмакратычнай суверэннай дзяржавай».

 📌 29 траўня

Сяргей Лаўроў: «Вызваленне Данецкай і Луганскай абласцей з’яўляецца безумоўным прыярытэтам».

📌 13 чэрвеня

Дзмітрый Пяскоў: «У цэлым абарона рэспублік — гэта галоўная мэта спецыяльнай ваеннай аперацыі».

📌 29 чэрвеня

Уладзімір Пуцін: «Нічога не памянялася, я ж сказаў раніцай 24-га проста публічна на ўсю краіну, на ўвесь свет. Мне дадаць да гэтага няма чаго. Нічога не змянілася».

📌 5 ліпеня

Мікалай Патрушаў: «Расея пачала спецаперацыю, бо неанацызм на Украіне, жаданне краіны ўступіць у НАТА і наяўнасць на ўкраінскай тэрыторыі біялабараторый ЗША стваралі пагрозу бяспекі для Расеі».

«Забяспечыць абарону людзей ад генацыду з боку ўкраінскага неанацысцкага рэжыму, дэмілітарызаваць і дэнацыфікаваць тэрыторыю Ўкраіны, на справе дамагчыся яе нейтральнага статусу, які павінен быць прапісаны ў Канстытуцыі».

📌 20 ліпеня

Сяргей Лаўроў заявіў, што геаграфічныя задачы «спецаперацыі» змяніліся: «Цяпер геаграфія іншая. Гэта далёка не толькі ДНР і ЛНР, гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запарожская вобласць і шэраг іншых тэрыторый».

Расейскія ўлады за пяць месяцаў так і не вызначыліся, для чаго адпраўляюць на крывавую бойню тых, каму «пашанцавала» нарадзіцца ў РФ. Аналітыкі губляюцца ў здагадках, не прымаючы адну прычыну за іншай праз іх абсурднасць. Але пакуль ахвочыя стаць угнаеннем для ўкраінскага чарназёму ўсё роўна знаходзяцца. І пакуль яны ёсць, Крэмль можа асабліва не напружвацца сачыненнем новых і новых прычын для вайны…

Корреспондент

Leave a Reply