«Ад Камчаткі да Адэсы масква мае інтарэсы»: як у расеі замбуюць дзяцей яшчэ ў садках, каб вырошчваць з іх гарматнае мяса
Крамлёўская прапаганда акружае расейцаў з пялюшак. І гэта амаль не перабольшанне. Імперскі шавінізм і вайну прывіваюць расейскім дзецям з першых гадоў жыцця.
Ці памятаеце, як нядаўна ў Чабаксарах школьнікам раздалі словы новай «прапагандонскай» песні ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 9 траўня? Уяўленні пра геаграфію РФ у яе аўтараў дастаткова своеасаблівыя. Ды і не толькі пра геаграфію.
Але што школа – прапагандысты пачынаюць з дзяцей у садках. У Барнавуле рэкамендуюць 2-3-гадовым дзецям расказваць пра вайну «ў форме гульні».
Мы не будзем гэтага каментаваць. І так добра зразумела, да чаго дзяцей такім чынам рыхтуюць.
Нагадаем толькі, што такое «патрыятычнае выхаванне» даўно практыкуюць у адной краіне, да якой ўсё больш становіцца падобнай РФ.
І так, гэта Паўночная Карэя.
Leave a Reply