Ад апалітычных праз стукачоў да мяснікоў

Ад апалітычных праз стукачоў да мяснікоў

У Маскве дырэктар школы №1568 здаў паліцыі шасцікласніка, які крытыкаваў сцяг РФ у школе і ўрокі “Размовы аб важным”.

Падобны выпадак не першы, але часцей за вучняў здаюць настаўніка, а таксама неаднаразова здаралася і наадварот — вучні здавалі сваіх настаўнікаў. Бо сістэма вучыць стучаць усіх і на ўсіх.

Паўнамоцтвы дырэктараў школ і настаўнікаў нядаўна пашырылі, і зараз яны могуць уручаць вучням і іх бацькам позвы ў ваенкамат.

Усе гады кіравання Путлера ўся педагагічная сістэма займалася арганізацыяй фальшывых праўладных мітынгаў і фальсіфікацыяй выбараў. І за гэтую руплівую працу рэжым узнагародзіў педагогаў большай доляй улады. І ўжо паверце, што яны пастараюцца яе не страціць.

Цяпер, калі педагогі атрымалі шанец паспаборнічаць з зомба-скрыняй і менавіта ў іх руках засяроджана ўсё асноўнае выхаванне маленькіх зомбі — яны свайго не ўпусцяць і будуць выхоўваць іх так, каб атрымаць яшчэ нейкую ўзнагароду ад імперскага рэжыму. Напрыклад, дазвол самастойна расстрэльваць “ворагаў народа” з ліку вучняў і іх бацькоў па рашэнні тройкі педсавета.

Корреспондент

Leave a Reply