Грымасы патрыятызму

Грымасы патрыятызму

У Савецкім Саюзе выпускаўся навукова-папулярны часопіс «Вакол света», у якім мелася рубрыка «Стракаты свет», якая высмейвала «грымасы капіталізму». Там часта друкаваліся нататкі аб дурных буржуазных законах. Напрыклад: «У штаце Вісконсін існуе закон, які забараняе раскрываць парасоны паблізу знаходжання конных экіпажаў!». «Ха-ха-ха! Вось ужо гэтыя недарэкі амерыканцы!».

У ЗША прымяняецца прэцэдэнтнае права, калі судовае рашэнне становіцца законам для наступнага разгляду аналагічных спраў. Хтосьці напалохаў каня (ці фурмана), расчыняючы парасон, у выніку быў нанесены ўрон, рашэнне суда па гэтай справе стала прэцэдэнтам. Наогул нічога смешнага. Смяяцца тут стане толькі прафан.

У жыцці самога эсэсэра абсурду было куды больш. Калі, напрыклад, будавалі ў адпаведнасці з генпланам мост, а потым аказвалася, што ракі там няма, дарогі няма, і ён там нікому не патрэбны. Не верыце? А я сам бачыў. На ім нехта, хто не чытаў часопіса «Вакол света», аршыннымі літарамі напісаў: «Помнік чалавечаму глупству!».

Эстафета абсурднасці жыцця была Саўком паспяхова перададзена цяперашняй Расеі.

Успомніце хаця б дзіцячыя вазкі на парадзе, дэкараваныя пад танкі, з малюткамі ў хакі і пілотках з зоркамі. Або «патрыятычны тверк» у «патрыятычных касцюмах». Дзе-нідзе пайшлі нават далей – патрыятычны стрыптыз таксама існуе. Калі паказваеш сайты з такімі паведамленнямі няверуючым, пачынаюць адмазвацца, тыпу «перагіны на месцах»! Ды гэта ваш сапраўдны твар, ура-патрыёты!

Або вось у Казані на «просьбу працоўных» увекавечыць памяць абаронцаў горада, якія адстойвалі сталіцу ханства падчас агрэсіі Івана Грознага ў ХVІ стагоддзі, здолелі знайсці правільны адказ і пайсці насустрач – узвялі «Помнік воінам, якія загінулі пры ўзяцці Казані». Помнік агрэсару! Тут не грымасы расейскага шавінізму, тут яго звярыны аскал бачны няўзброеным вокам!

Нідзе і ніколі не бачна так хлусня і разрыў з рэчаіснасцю, як на вайне. У свеце таму безліч прыкладаў. Памятаеце, як падчас іракска-іранскай вайны ў 80-х гг. мінулага стагоддзя іранскім навабранцам перад боем мулы выдавалі пластмасавыя ключы ад раю? Уся сучасная вайна ва Украіне таксама можа служыць прыкладам абсурду ў палітыцы. Сэнс яе ніхто з расейскіх афіцыйных асоб да гэтага часу выразна растлумачыць так і не здолеў. А змененыя ўжо некалькі разоў аб’яўленыя прычыны і мэты баявых дзеянняў разлічаны на некрытычнае ўспрыманне. Папросту кажучы, гэта прапаганда і больш нічога.

Зірніце, што сёння адбываецца ў РФ з аплатай ваенбарахла, неабходнага чмобіку. На днях адзін разважны асецін апублікаваў спіс рэчаў і прадметаў расейскага грамадзяніна, мабілізаванага на вайну. Спіс разам з позвай знайшоў ягоны сусед у паштовай скрыні. Падрабязней: ліст А-4 з пералікам на 29 пазіцый, называецца «Мінімальны набор маёмасці, неабходнай для выбыцця ў ваенную камандзіроўку». Тут усё (акрамя няўжо што аўтамата і намёта) – ад бронекамізэлькі і каскі да майтак, нітак-іголак, батарэек і ізаленты. За свой кошт! Ха-ха-ха! Не, я не мае рацыю!

Нельга тут смяяцца, тут трэба плакаць. Адпраўляюць чалавека на забой за яго ж грошы! Але як тут каго крытыкаваць, калі гэты чалавек адпраўляецца на вайну і не пярэчыць?

Значыць, правільна ўсё арганізавана, значыць, «правільнай дарогай ідзеце, таварышы!».

У сучасным Кітаі сваякоў пакаранага злачынца прымушаюць аплаціць выдаткі на растрэл – унесці грошы за патрон, без гэтага не выдаюць цела. А ў Беларусі Бацька прымушае сваякоў дысідэнтаў аплочваць іх утрыманне ў следчым ізалятары. Дык чаму ж не прымусіць расейца аплаціць сваё матэрыяльнае забеспячэнне на вайну? Няўжо нельга? Можна і нават трэба! Дзерці з яго тры шкуры, выціснуць з яго ўсе сокі, выпусціць усю кроў на чужую зямлю, а потым цела ўтылізаваць любым спосабам. Камандзіру пару месяцаў атрымліваць яго грашовае забеспячэнне, а потым аб’явіць «без вестак прапаўшым», каб не плаціць «трунных» сям’і і родным. Усё правільна і рацыянальна, усе расейцы пацвердзяць, што я маю рацыю. Усе падобна гэтаму думаюць! Інакш хіба згаджаліся б жыць вось так, як тупы бязмоўны скот?!

Leave a Reply