Страх як нацыянальная ідэя

Страх як нацыянальная ідэя

Інстынкт самазахавання ўласцівы кожнаму жывому арганізму. Баяцца за сябе, сваіх родных і блізкіх –  гэта наша прырода. Страшна іншае (пардон за таўталогію) – калі страх бярэ цябе ў заложнікі і вызначае кожны дзень твайго жыцця. У выніку людзі ідуць на неймаверныя для сябе кампрамісы. Тое, што яшчэ нядаўна было агідным і зневажальным, становіцца штодзённым.

Страх стаў нацыянальнай ідэяй для ўсіх народаў РФ. Усіх без выключэння. Проста хтосьці навучыўся хораша апраўдвацца, бо прызнаваць, што ўсімі тваімі ўчынкамі рухае страх, балюча і непрыемна.

Любы вызваленчы рух, любое паўстанне рабоў пачыналася з пераадолення страху. Спалены ў папялішчы райаддзел паліцыі важны не толькі як знішчаны пункт рэпрэсіўнага апарата, а як сімвал перамогі над страхам.

Страх – гэта паразіт, што жыве ў чалавеку. У аўтарытарным грамадстве збавенне ад гэтага паразіта азначае яго перасяленне ў іншы арганізм. Перамога раба над сваім страхам азначае яго перасяленне ў рабаўладальніка. Труп чэкіста, які ляжыць у лужыне крыві каля пад’езда ўласнага дома – сведчанне аб збавенні ад страху адных і паразе гэтым паразітам іншых.

«Калі наступіць крах імперыі?» – спытаеце вы. Не пасля смерці Пуціна і не ў дзень абвяшчэння дэфолту. Нават не ў момант зневажальнага вывядзення расійскіх войскаў з Украіны. Мы можам стаць сведкамі гэтых падзей, але не стаць сведкамі вызвалення рабоў з рабства імперыі. Калі не перамагчы ў сябе страх, не навучыцца ім кіраваць, то мы нават і не заўважым той дзень, калі імперыя перастане існаваць. Нібы той вязень, які не заўважыў, як уначы ціха адчынілі замок у яго камеры, і застаецца ў ёй, паколькі даўно перастаў люта цягнуць на сябе дзверы вязніцы.

І напрыканцы. Тое, што будзе непрыемна чытаць татарам і башкірам, але мы павінны шчыра пра гэта сказаць. Нашы народы ўяўляюць сябе змагарамі, ганарлівымі і справядлівымі, вольнымі і смелымі. Пры гэтым яны не прызнаюць таго факту, што з’яўляюцца баязлівымі і запалоханымі рабамі. У іншых народаў, нажаль, няма такога самаўспрымання. У башкір, як і ў татараў, вельмі папулярная тэорыя аб «захаваньні сіл да моманту заняпаду імперыі». Маўляў, барацьба ў цяперашніх умовах небяспечная і бесперспектыўная, таму пачакаем, калі Расія абрушыцца, і тады пачнем будаваць выдатную радзіму будучыні.

Так вось. Раб можа атрымаць волю ў дарунак ад гаспадара, а можа здабыць яе ў барацьбе. І ў першым, і ў другім выпадку мы маем справу ўжо не з рабамі, а з грамадзянамі. Аднак якім будзе грамадства «дараванай свабоды», дзе рабы ніколі не ведалі пачуццё радасці перамогі і вызвалення?

Дык якім будзе выдатны Татарстан ці Башкартастан будучыні?

Корреспондент

Leave a Reply