З Украіны ў Башкортастан даслалі яшчэ два пластыкавыя мяхі, колькі загінула насамрэч?

Масква працягвае актыўна ўтылізаваць на гэтай вайне цюрак-мусульман з рэспублік Ідэль-Урала.
На днях у Рэспубліцы Башкортастан стала вядома яшчэ пра двух загінулых вайскоўцаў, гаворка ідзе пра Мікалая Байдукова і Ільгіза Усманава, якія паехалі на так званую «спецаперацыю ва Украіну». Але колькі такіх загінуўшых насамрэч?
Спецаперацыя РФ, якую ўвесь свет справядліва называе адкрытай вайной супраць Украіны, стала новай старонкай ганьбы ў гісторыі Расеі – перыяду, калі Расейская Федэрацыя атрымала ганебны статус акупанта, у якім калісьці так часта папракала гітлераўскую Германію.
Амерыканская разведка паведамляе пра больш за 7 000 загінулых расейскіх вайскоўцаў, украінскі бок паказвае лік удвая больш – больш за 14 000.
Афіцыйна ў Башкортастане кажуць толькі пра каля 20 загінулых, у СМІ з іх вядомыя толькі 15 імёнаў, але, улічваючы ўтойванне страт і наяўнасць мабільных крэматорыяў, прывезеных на палі бою з боку РФ, «без вестак зніклых» будзе значна больш.
Прыводзім спіс вядомых загінуўшых салдат і афіцэраў Башкортастана:
- Айрат Фатыхаў, 32 гады, ураджэнец Міякінскага раёна.
- Ігар Васіленка, 27 гадоў, нарадзіўся ў Башкортастане, а пражываў у Ніжнявартаўску.
- Яўген Алямкін, 24 гады, сяло Палякаўка Учалінскага раёна, засталася аднагадовая дачка.
- Аляксандр Бесаў, 22 гады, з Мелеуза.
- Мікалай Байдукоў, 22 гады, сяло Кувыкава, Кушнарэнкаўскі раён.
- Ільгіз Усманаў, 38 гадоў, сяло Кара-Якупава, Чышмінскі раён.
- Ільмір Гімалетдзінаў, 43 гады, ураджэнец вёскі Буздзяк, засталося 3 дзяцей.
- Дзяніс Сафін, 27 гадоў, ураджэнец Беларэцкага раёна.
- Уладзімір Мокшын, 37 гадоў, ураджэнец Сцерлітамака.
- палкоўнік Сяргей Парахня, 45 гадоў, камандзір 12-й інжынернай брыгады, дыслакаванай у Алкіна-2.
- Ільвір Галямаў, 25 гадоў, сяло Калтаева Кушнарэнкаўскага раёна.
- Ніль Муслімаў, 19 гадоў, з сяла Ахуноў, Учалінскі раён.
- Аляксей Кандрацьеў, 25 гадоў, ураджэнец Зіанчурынскага раёна.
- Кузьма Яўгенавіч Мікалаеў, 25 гадоў, ураджэнец Сіханкіна Кармаскалінскага раёна, засталося 2 дзяцей.
- Ямалаў Рузіль Рашытовіч, 21 год, Балакатайскі раён, вёска Апут (неафіцыйна паведамляюць, што загінуў).
Аднак большасць башкірскіх і татарскіх сем’яў не могуць даведацца, што з іх роднымі – яны проста чакаюць пахаванак.
Leave a Reply