Вінаватым можаш ты не быць, але быць адказным абавязаны

«Чаму я ні ў чым не вінаваты, але павінен несці адказнасць?!» – пытаецца большасць грамадзян РФ. Вось як на гэтае пытанне адказаў наш падпісчык, украінскі праваабаронца Аляксей Хіўрыч.
З калектыўнай адказнасцю пытанне не простае.
Нямецкі пісьменнік, філосаф і публіцыст Карл Яспес пасля Другой сусветнай вайны напісаў кнігу «Пытанне вінаватасці», у якой выводзіць розныя віды вінаватасці грамадства за дзеянні і сітуацыю ў сваёй краіне.
Ён вылучае крымінальную вінаватасць (калі людзі, якія знаходзяцца ў акупацыі ці наадварот, якія з’яўляюцца часткай таталітарнай дзяржавы, здзяйсняюць прамыя крымінальныя дзеянні – забіваюць, рабуюць і гэтак далей), палітычную вінаватасць («кожны чалавек адказвае разам з іншымі за тое, як ім кіруюць» ), маральную вінаватасць («злачынства застаецца злачынствам, нават калі здзяйсняецца па загадзе») і метафізічную вінаватасць («калі я нічога не раблю для таго, каб прадухіліць зло, – я таксама вінаваты»).
Пад такую філасофскую канструкцыю ў якасці юрыдычнага абгрунтавання калектыўнай адказнасці ўсіх расейцаў, можна падставіць словы савецкіх пракурораў на Нюрнбергскім працэсе: «Усе немцы вінаватыя ў злачынствах Германіі нароўні з кіраўніцтвам краіны. Бо менавіта яны абралі і не спынілі сваю ўладу, калі тая здзяйсняла злачынствы супраць чалавецтва».
Кожны, хто не супраціўляецца злу, – вінаваты.
Яспес падкрэслівае ў сваёй кнізе, што не за ўсякую віну трэба караць. Але кожную віну трэба ўсвядоміць. Інакш усё можа паўтарыцца зноў, пісаў ён для немцаў.
Што ж тычыцца суадносін віны і адказнасці, вось як яго тлумачыць Марк Мэнсан у кнізе «Тонкае мастацтва пафігізму»:
«Бываюць праблемы, у якіх мы не вінаватыя, але нясем за іх адказнасць. Напрыклад, аднойчы раніцай вы прачнуліся і знайшлі немаўля ў парога сваёй кватэры. Вашай віны ў гэтым няма: немаўля падкінулі не вы. А вось адказнасць ёсць. Трэба тэрмінова рашаць, што рабіць. І што б вы ні выбралі – пакінуць немаўля сабе, пазбавіцца ад яго, пакінуць на парозе або скарміць пітбулю, – ваш выбар прынясе праблемы, і адказныя за гэтыя праблемы будзеце менавіта вы.
Такое жыццё. Вось як можна размежаваць гэтыя паняцці.
Віна мае дачыненне да мінулага, а адказнасць да сучаснасці.
Віна выцякае з ужо зробленага выбару, а адказнасць – з выбару, які вы робіце цяпер, кожны дзень і кожную хвіліну».
Так што кожны раз, калі вас будзе ахопліваць спакуса публічна пракрычаць: «Чаму я павінен несці нейкую адказнасць за вайну, калі я ні ў чым не вінаваты?! Няхай іншыя нясуць!!!» — успомніце карцінку, намаляваную Мэнсанам.
24 лютага 2022 года ўсе мы раніцай адкрылі дзверы і знайшлі немаўля, якое ляжала на парозе.
І гэта было забітае ўкраінскае немаўля. Ваенны, які забіў яго, дзейнічаў па даручэнні дзяржавы, гэта значыць «проста выконваў загад», які мы ведаем, хто яму аддаў.
Вашай віны ў смерці дзіцяці няма, але забітае дзіця – вось яно.
Хутчэй за ўсё, вы не скорміце дзіцячы труп пітбулю, але адказнасць за свае паводзіны з гэтай секунды будзеце несці ВЫ. Нават і ў тым выпадку, калі вы проста адхіснуліся і ступілі назад у кватэру, зачыніўшы дзверы ўнутранай эміграцыі. Або, мужна пераступіўшы праз труп, пабеглі па звычайных справах, сказаўшы сабе, што нічога не ў сілах змяніць, а паліцыя ўсё роўна нічога расследаваць не будзе.
Труп украінскага дзіцяці – на кожным рускім парозе.
Віна за труп – на Пуціне і яго камандзе.
Але адказнасць за ўсё далейшае – на ўсіх расейцах.
Leave a Reply