Мініханаў на ўтрыманні сваёй жонкі

Мініханаў на ўтрыманні сваёй жонкі

Жонка прэзідэнта Татарстана Рустама Мініханава Гульсіна ў 2021 годзе зарабіла амаль у 20 разоў больш за свайго мужа.

Прыбытак прэзідэнта РТ летась склаў 8,6 млн расейскіх рублёў (годам раней, у 2020-м – 8,2 млн. руб.). А вось даход яго жонкі ў 2021 годзе склаў 166,6 млн. руб. (годам раней – 213,1 млн руб.). Пра гэта піша сайт “Idel.Рэаліі“.

У карыстанні Мініханава знаходзіцца жылы дом плошчай 263 кв. м і ўчастак у 415 кв. м, якія належаць яго жонцы. Сам ён не валодае нерухомасцю і аўтатранспартам.

Гульсіне ж Мініханавай належаць тры зямельныя ўчасткі плошчай 1776, 415 і 363 кв. м, гасцявы дом у 110, 7 кв.м., дом у 263 кв.м., а таксама кватэра ў 174,6 кв. м і машына-месца.

Корреспондент

Leave a Reply