Як заняволіць ужо заняволеных, або Што святкуем?

Я прапаную
Мініна расплавіць,
Пажарскага.
Навошта ім пастамент?
Даволі нам
Двух крамнікаў славіць,
Іх за прылаўкамі
Кастрычнік заспеў.
Выпадкова ім
Мы не павярнулі шыю.
Я ведаю, гэта было б пад стаць.
Падумаеш,
Яны выратавалі Расею!
А можа, лепей было б не ратаваць?
Джэк Алтаузен
Чаму Ідэль-Урал павінен адзначаць сённяшні «Дзень Незалежнасці» ад Рэчы Паспалітай, калі Ідэль-Урал ніколі ад яе не залежыў?
Але імперыя навязвае гэта тут, паколькі для яе няма Ідэль-Урала і няма ніякіх нацыянальных рэспублік, а ёсць толькі «адзіная і непадзельная».
Ці быў гэта ўвогуле «Дзень Незалежнасці» ці замест гістарычнага шанцу на свабоду маскоўцы зноў загналі самі сябе і ўсіх навокал у дэспатыю самадзяржаўя?
Рэч Паспалітая была саюзам трох народаў, яе манархія не была абсалютнай, і на дзяржаву больш уплывалі рашэнні сената (сейма), чым манарха. Але нам падаюць яе як «цэнтр зла» на Зямлі, адкуль прыпаўзлі злодзеі, каб заняволіць Расеюшку, якая тады нават і Расеяй не звалася і слова такога не ведала.
Як заняволіць ужо заняволеных?
Leave a Reply