{"id":6537,"date":"2022-03-21T21:42:34","date_gmt":"2022-03-21T19:42:34","guid":{"rendered":"https:\/\/idel-ural.org\/?p=6537"},"modified":"2022-03-21T21:43:20","modified_gmt":"2022-03-21T19:43:20","slug":"stralkou-abvinavacziu-kadyrauczau-u-bayazlivasczi","status":"publish","type":"post","link":"https:\/\/idel-ural.org\/be\/archives\/stralkou-abvinavacziu-kadyrauczau-u-bayazlivasczi\/","title":{"rendered":"\u0421\u0442\u0440\u0430\u043b\u043a\u043e\u045e \u0430\u0431\u0432\u0456\u043d\u0430\u0432\u0430\u0446\u0456\u045e \u043a\u0430\u0434\u044b\u0440\u0430\u045e\u0446\u0430\u045e \u0443 \u0431\u0430\u044f\u0437\u043b\u0456\u0432\u0430\u0441\u0446\u0456"},"content":{"rendered":"

Як высветлілася, кадыраўцы баяцца ўступаць у бой за Марыупаль. Вядомы рускі ваенны злачынец Стралкоў (ён жа Гіркін) абураны паводзінамі піяр-войскаў Крамля. Кадыраўцы катэгарычна адмаўляюцца ўдзельнічаць у цяжкіх баях за Марыупаль.<\/p>\n\n\n\n\n\n\n\n

Пра гэта паведамляе выданне “Каўказ-Цэнтр”. Нагадаем, што на днях асабісты кілер Кадырава Адам Дэлімханаў пагражаў захапіць Марыупаль і прапаноўваў абаронцам горада «здацца пакуль не позна».<\/p>\n\n\n\n

Але насамрэч высветлілася, што банда пуцінскіх марыянетак, раздзьмутая тэлевізійнай прапагандай, баязліва адмаўляецца ўдзельнічаць у цяжкіх баях за Марыупаль.<\/p>\n\n\n\n

Стралкоў (Гіркін) паскардзіўся ў сваім Telegram на тое, як паводзяць сябе кадыраўцы.<\/p>\n\n\n\n

«Працягваюцца цяжкія вулічныя баі за Марыупаль… Па паведамленнях з месца, чачэнцы ў бой не ўступілі да гэтага часу», – паведаміў Стралкоў.<\/p>\n\n\n\n

Ён выказаў здагадку, што кадыраўцаў “берагуць” для чарговай піяр-кампаніі. «Камусьці трэба будзе потым пазіраваць “на фоне перамогі”? А яны бадзёрыя, мужныя, спартовыя, выдатна экіпіраваныя. І на камеру будуць выглядаць вельмі самавіта… А рускія? А рускіх не шкада», – абурыўся Стралкоў (Гіркін).<\/p>\n\n\n\n

Аб тым, што кадыраўцы ва Украіне не ваююць, а займаюцца ўласным піярам, ​​заявіў раней прадстаўнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў.<\/p>\n\n\n\n

«Яны прысутнічаюць на тэрыторыі Украіны з самага пачатку канфлікту. Аднак удзелу іх у баях мы ні разу не ўбачылі. Больш падобна на піяр-войскі. Яны робяць шмат відэа і фота, як ходзяць з аўтаматамі, зачышчаюць дамы… пагражаюць Зяленскаму і ўкраінскім войскам, што за два дні зачысцяць усю Украіну. Але ўжо 19-ы дзень вайны, і дзе вашыя 2 дні? (…) Да баявых аперацый яны, верагодна, не падрыхтаваны і не навучаны…. Усе іх “перамогі” – прыйсці на пустую базу, павесіць свой сцяг і сказаць: «Ура, мы перамаглі», – распавёў Левіеў у каментары журналістам «Новага часу».
<\/p>\n