{"id":5191,"date":"2022-03-03T13:38:31","date_gmt":"2022-03-03T11:38:31","guid":{"rendered":"http:\/\/idel-ural.org\/?p=5191"},"modified":"2022-03-07T16:10:10","modified_gmt":"2022-03-07T14:10:10","slug":"nyaruskiya-na-peradavoj-hto-vayue-i-pamir","status":"publish","type":"post","link":"https:\/\/idel-ural.org\/be\/archives\/nyaruskiya-na-peradavoj-hto-vayue-i-pamir\/","title":{"rendered":"\u041d\u044f\u0440\u0443\u0441\u043a\u0456\u044f \u043d\u0430 \u043f\u0435\u0440\u0430\u0434\u0430\u0432\u043e\u0439. \u0425\u0442\u043e \u0432\u0430\u044e\u0435 \u0456 \u043f\u0430\u043c\u0456\u0440\u0430\u0435 \u0437\u0430 \u201c\u0440\u0443\u0441\u0441\u043a\u0438\u0439 \u043c\u0438\u0440\u201d \u0432\u0430 \u0423\u043a\u0440\u0430\u0456\u043d\u0435"},"content":{"rendered":"
У Ніжнекамску сёння, 2 сакавіка, пахавалі Ільнура Сібагатуліна. Татарстанец загінуў на вайне ва Украіне, хоць прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, выказваючы спачуванні, не стаў гэтага ўдакладняць. Эксперты звярнулі ўвагу на непрапарцыйна вялікую колькасць неславянскіх імёнаў сярод загінулых і палонных.<\/em><\/p>\n\n\n\n\n\n\n\n Ад пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ўкраінскія крыніцы актыўна паведамляюць пра страты і захопленых у палон расійскіх салдат. Расійскі бок не дае лічбаў, абмяжоўваючыся прызнаннем факта гібелі асобных вайскоўцаў. Генштаб Украіны сцвярджае, што ад пачатку баявых дзеянняў загінула 5840 расійскіх вайскоўцаў. Праверыць праўдзівасць гэтай лічбы немагчыма.<\/p>\n\n\n\n Так, кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў пацвердзіў гібель афіцэра з Дагестана Нурмагамета Гаджымагамедава. 28 лютага кіраўнік Калмыкіі Бату Хасікаў прызнаў факт гібелі ва Украіне ўраджэнца рэспублікі Канстанціна Манджыева, сяржанта-кантрактніка. Паводле слоў Хасікава, Манджыеў таксама загінуў “падчас спецаперацыі па абароне Данбаса”.<\/p>\n\n\n\n 1 сакавіка прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю салдата з Ніжнекамска Ільнура Сібагатуліна. Дзе менавіта ён загінуў, Мініханаў не ўдакладняў, але ягоных слоў вынікае, што гутарка ідзе пра Украіну.<\/p>\n\n\n\n Кіраўнік Мардовіі Арцём Здунаў паведаміў, што ў ходзе ваенных дзеянняў ва Украіне загінуў ураджэнец эрзянскага сяла Чукалі Віктар Ісайкін.<\/p>\n\n\n\n Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін таксама расказаў пра гібель ваеннаслужачага з Краснаярскага раёна Армана Нарынбаева.<\/p>\n\n\n\n Зафіксаваныя таксама паведамленні пра забітых і з іншых рэгіёнаў Расіі, сярод якіх Кіраўская, Самарская, Пензенская і Ульянаўская вобласці. Аднак жа — прынамсі ў першы тыдзень вайны — колькасць загінулых ва Украіне (афіцыйна прызнаных мясцовай уладай рэгіёнаў Расіі) прадстаўнікоў этнічных меншасцяў Расіі (або карэнных народаў Расіі, акрамя рускіх) непрапарцыйна высокая ў працэнтных суадносінах.<\/p>\n\n\n\n 27 лютага расследвальнік Хрыста Грозеў таксама заявіў, што, паводле ягоных дадзеных, сярод забітых салдат з Расіі, якія ваявалі ва Украіне, вялікую частку складаюць прадстаўнікі неславянскіх груп.<\/p>\n\n\n\n “Вялікая іх колькасць — гэта маладыя людзі з неславянскіх этнічных груп. Такім чынам, гэта можа азначаць, што на перадавую лінію паслалі людзей з аддаленых рэгіёнаў”, — заявіў расследвальнік.<\/p>\n\n\n\n Паводле дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва за 2010 год, усе этнічныя групы ў Расіі за выняткам рускай у сукупнасці складаюць крыху менш за 20 % насельніцтва краіны.<\/p>\n\n\n\n Тэму развівае палітолаг Абас Галлямаў. Ён напісаў пост на сваёй старонцы у Facebook:<\/p>\n\n\n\n “Шчыра кажучы, я не ведаю, як да гэтага ставіцца. З аднаго боку, я рэальна не магу сабе ўявіць чалавека, які аддаў бы такі цынічны загад. Загад украсці вылучаныя на закупку тамографаў грошы — так; загад сфальсіфікаваць выбары — так; загад адпраўляць на перадавую “чурак”, вылучыўшы іх у асаблівую катэгорыю, у “гарматнае мяса” — не. З іншага боку, я разумею, што план — калі дапусціць, што ён насамрэч існуе — цалкам працоўны. Ну прыйшла пахаронка ў глухое якуцкае сяло, ну пачарнела ад гора маці, ну напіліся аднасяльчане на памінках — і што?.. У іх няма “ВКонтакте”, а нават калі і ёсць, то абсалютна няма звычкі туды пісаць, а тым больш рабіць палітычныя высновы”, — зазначае ён.<\/p>\n\n\n\n <\/p>\n\n\n\n